Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” зьняпраўджвае заявы пасла А.Сурыкава


Радыё Свабода Паводле “Інтэрфаксу”

Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў зьняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што расейскі газ можа пастаўляцца ў 2007 годзе ў Беларусь па 130 – 140 даляраў за тысячу кубамэтраў. “Гэтыя заявы не адпавядаюць ходу перамоваў”, – сказаў С.Купрыянаў.

Раней пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што цана на расейскі газ для Беларусі пры ўмове стварэньня супольнага беларуска-расейскага газатранспартнага прадпрыемства можа скласьці 130 – 140 даляраў за тысячу кубічных мэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG