Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Сурыкаў: “Цана на газ будзе бліжэйшая да 140 – 130 даляраў”


Паводле “Інтэрфаксу” Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што расейскі бок ужо не настойвае на цане на газ для Беларусі ў 2007 годзе на ўзроўні 200 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Выступаючы перад журналістамі ў Менску, Сурыкаў сказаў, што “цана зьніжаецца і будзе бліжэйшая да 140 – 130 даляраў, а магчыма, нават крыху ніжэйшая”. Але, паводле расейскага дыплямата, абавязковай умоваю зьніжэньня цаны павінна быць стварэньне супольнага газатранспартнага прадпрыемства. “Газпрому” трэба кампэнсаваць страты”, – адзначыў Аляксандар Сурыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG