Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч зьбіраецца абмеркаваць праблему прэфэрэнцыяў у Брусэлі


Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, спэцыяльны прадстаўнік міністра замежных справаў Беларусі ў справе ўзаемадзеяньня з эўрапейскімі парлямэнцкімі структурамі Сяргей Гайдукевіч паведаміў Свабодзе, што ён мае канкрэтныя пляны па наладжваньні дыялёгу з Брусэлем у справе гандлёвых прэфэрэнцыяў Беларусі. Аднак канкрэтызаваць іх ён пакуль ня можа, хаця прызнаў, што у тым ліку зьбіраецца ў камандзіроўку ў Брусэль.

Само рашэньне Эўразьвязу спадар Гайдукевіч пракамэнтаваў наступным чынам:

( Гайдукевіч: ) “Я б цяпер не выказваў ніякіх ацэнак па той прычыне, што мне якраз асабіста давядзецца многа пра гэта гаварыць. Таму я яшчэ хачу раз сустрэцца з эўрапейскімі калегамі, са структурамі, будзем размаўляць. А цяпер ёсьць факт – я яго ўспрымаю. Камэнтаваць – гэта справа чыстага палітыка. Цяпер я магу толькі гэты факт успрыняць і сказаць: будзем працаваць”.
XS
SM
MD
LG