Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная Ежы Гедройцу


Сяргей Астраўцоў, Горадня 20 сьнежня ў будынку філялягічнага факультэту Гарадзенскага ўнівэрсытэту адкрылася выстава, прысьвечаная 100-годзьдзю Ежы Гедройца — вядомага выдаўца польскага эмігранцкага часопісу “Kultura”, што выходзіў у Парыжы.

Выстава наладжана дзякуючы Генэральнаму кансуляту Польшчы ў Горадні.

Публіцыст, палітык, рэдактар Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Менску. Ён пасьлядоўна займаўся наладжваньнем нармальных адносінаў паміж палякамі, з аднаго боку, і літоўцамі, беларусамі ды ўкраінцамі — з другога. Памёр ён 14 верасьня 2000 году у Францыі, дзе пражыў больш за пяцьдзесят гадоў.
XS
SM
MD
LG