Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Рада Эўразьвязу пазбавіла Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў (фота)</B>


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Крыніцы ў Радзе Эўрапейскага зьвязу паведамілі нашаму радыё, што рашэньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў прынятае.

Супраць пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў раней выказваліся Латвія, Літва і Польшча, заяўляючы, што такі крок ўдарыць не па прадстаўніках рэжыму, але па звычайных беларусах, аднак супраціву гэтых трох краінаў аказалася недастаткова.

Паводле падлікаў выданьня “EU Observer” пазбаўленьне Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў азначае, што беларускія экспарцёры страцяць прыкладна 300 мільёнаў эўра ў год.

“Гэтае пытаньне было абмеркавана і ўзгоднена сёньня раніцай на ўзроўні амбасадараў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі. Сёньня да вечара павінна быць прынятае рашэньне Радай у гэтай справе”, – заявіў раней прадстаўнік Рады.

Падрабязнасьці пазьней у эфіры і на нашым сайце.



Паседжаньне Рады



Старшыня Рады Юха Каркеаоя
XS
SM
MD
LG