Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаем пераможцу фотаконкурсу


Радыё Свабода, Прага На працягу амаль году мы атрымлівалі ад слухачоў Свабоды, наведнікаў Інтэрнэту фотаздымкі пра падзеі ў Беларусі і ў сьвеце. Кожны тыдзень самыя лепшыя зьмяшчаліся ў Інтэрнэце, а пераможцы атрымлівалі прызы. Надышоў час абраць пераможцу года.

Пакуль што фаварытам апытаньня застаецца Яўген са здымкам “25 сакавіка 2006 г. у Менску”

Але наведнікі сайту называюць і іншыя здымкі.

Алесь Чарнышоў. Акцыя ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча (свае галасы ў падтрымку гэтага здымку даслалі A. Sobieska, Alexander Marich, Serbia (Otpor), Aliksandra l. ,Аляксандар Крук)

Сьвятлана Рахманава. Прыгажуні з Акрэсьціна (Ja hachu addac'' svoj golas za fotazdymak Svjatlany Rahmanavaj "Prygazhuni z Akrestina". Geta toe, shto zakranula za dushu. Nashyja dzjauchatki - najlepshyja u s''vete! – піша Павал)

Д.Ё.С. Проста дождж. (у падтрымку гэтага здымку выказаўся Анатоль Старкоў)

Аддаю перавагу здымку "проста дождж". Бо нельга першае месца даваць Фоташопу. (boboza)

Апошняя заўвага, як можна здагадацца, мае дачыненьне да здымка Яўгена “25 сакавіка 2006 г. у Менску”. Пра тое, у якой ступені быў скарыстаны фоташоп, -- у бліжэйшыя дні.

Чакаем Вашых меркаваньняў і прапануем Вам выбраць найлепшы здымак. Ягоны аўтар атрымае прыз—паездку ў Прагу. Пішыце на svaboda@rferl.org.

• Найлепшыя здымкі гл.тут
XS
SM
MD
LG