Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Корбут: “Разьвіцьцё беларускай эканомікі нельга спыніць”


Уладзімер Глод, Менск Выказваньні, што праз падвышэньне коштаў на нафту і газ Беларусь страціць 4-5 мільярдаў даляраў, “нерэальныя”. Пра гэта сёньня ў Палаце прадстаўнікоў заявіў міністар фінансаў Мікалай Корбут. “Гэта, хутчэй, палітычныя ацэнкі”.

“Нават пры падвышэньні цэнаў на нафту і газ разьвіцьцё беларускай эканомікі спыніць нельга. Калі сунуць палец у кола ровара, можна зламаць 1-2 сьпіцы, але ровар будзе ехаць,” — зазначыў ён.

М.Корбут назваў “няпраўдай” словы амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пра тое, што “Белтрансгаз” ацэнены ў 3-4 мільярды даляраў даляраў. Міністар заявіў: ён асабіста чуў, што мінімальны кошт “Белтрансгазу” болей за 5 мільярдаў.
XS
SM
MD
LG