Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: актывіст БНФ зьняўся з выбараў


Радыё Свабода Анатоль Ярмак патлумачыў, што зрабіў гэта паводле настойлівай просьбы кіраўніцтва прадпрыемства, дзе ён працуе.

Спадар Ярмак працуе на прадпрыемстве, якое вырабляе мэблю для офісаў у свабоднай эканамічнай зоне “Берасьце”. Ён паведаміў, што дырэктар прадпрыемства ня раз выклікаў яго на размову й прасіў адмовіцца ад удзелу ў выбарах у Берасьцейскі гарсавет. Актывіст БНФ вырашыў сысьці з выбарчай кампаніі, каб не згубіць працу.

Супернікамі Анатоля Ярмака ў акрузе №5 былі сябар КПБ і кіраўнік аднаго з галіновых прафсаюзаў вобласьці.

Кандыдатамі ў дэпутаты Берасьцейскага гарсавету застаюцца яшчэ сямёра сябраў Партыі БНФ.
XS
SM
MD
LG