Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрася Бачышчу на працы не аднавілі


Лубоў Лунёва, Менск Суд Маскоўскага раёну Менску адмовіў былому выкладчыку Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту Юрасю Бачышчу ў аднаўленьні на працы. Ю.Бачышча дамагаўся, каб у ягонай працоўнай кніжцы скасавалі папярэдні запіс пра звальненьне.

Юрась Бачышча паведаміў, што яго зьвінавацілі ў тым, што ён распаўсюджваў сярод студэнтаў дыск з палітычнымі мультфільмамі. Паводле заключэньня пракуратуры, гэтыя мультфільмы абражаюць Аляксандра Лукашэнку.

23 сакавіка яго звольнілі з унівэрсытэту з фармулёўкай "за амаральныя паводзіны, несумяшчальныя з выкладчыцкай дзейнасьцю". Абвінавачаньні грунтаваліся на дакладной запісцы аднаго са студэнтаў. Аднак пазьней пададзеныя ў лісьце факты не пацьвердзіліся.

Студэнты пэдагагічнага ўнівэрсытэту прынесьлі ў суд 146 подпісаў з патрабаваньнем аднавіць на працы выкладчыка.
XS
SM
MD
LG