Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год "Нашай ніве": "Палажэнне пагарэльцаў — страшэннае"


Зьміцер Падбярэскі, Менск “Наша Ніва” аб вялікім пажары ў Стоўбцах.

Пад рубрыкай “З Беларусі і Літвы” ў №21 за 1907 год “Наша Ніва” распавядае пра трагедыю ў Стоўбцах: “Мястэчко Стоўпцы, Мінскаго павета, стало афяраю агню. Пажар пачаўся 22 мая ў доме начальніка пажарнай каманды Мальбіна. Гуляў страшэнны віхар. Агонь быстра шырыўся па стрэхах дзеравянных дамоў. Зараз на пачатку пажару не хваціло вады. Пажарная каманда збудавала для сябе за земскіе грошы вялікі дом, а не паклапацілася аб тым, каб было ў дастатку вады і каб былі помпы для набірання вады з Нёмана, каторы цячэ пад бокам. Каля першай гадзіны цэлае мястэчко было у агні. На вуліцах пачаўся плач і енкі такіе, што трудна апісаць. Па тэлеграфу папрасілі, каб прыслалі пажарные каманды з Мінска і Міра, але ж прыехалі яны тагды, калі не было ўжо чаго гасіць. Згарэло да 500 дамоў. З вялікаго мястэчка засталіся толькі вуглішча. Ацалела цэрква, шпіталь і колькі дамоў, а з усяго астального — толькі тырчаць коміны, ляжаць горы попелу і вуглішча. Палажэнне пагарэльцаў — страшэннае. Ўсе яны з жонкамі і дзецьмі разлажыліся на полі пад адкрытым небам і чэкаюць помачы. Болей як 300 жыдоўскіх сямей засталіся без хат, страціўшы у агні ўсё сваё дабро і тавары. З Мінска што дня прысылаюць хлеб і другіе харчы. Уфундовываюцца комітэты для помачы пагарэльцам”.
XS
SM
MD
LG