Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі каштуе адсьвяткаваць Новы год за горадам?


Іна Студзінская, Менск Ці проста адсьвяткаваць Каляды і Новы год за межамі краіны – зьезьдзіць, да прыкладу, у суседнія сталіцы – Варшаву ці Вільню? Альбо проста паехаць на беларускую прыроду – у санаторый, на базу адпачынку ці ў сядзібу, якая лічыцца аб’ектам агратурызму?

У апошнія гады многія беларусы езьдзяць сьвяткаваць у Эўропу. 8 дзён на польскім горналыжным курорце Закапанэ з харчаваньнем будзе каштаваць 225 эўра. Ну а суседняя Літва яшчэ таньней. Але сёлета перад Калядамі чэргі за візамі – шматкілямэтровыя. Учора ў амбасадзе Польшчы запісвалі на чаргу на 22 студзеня 2007 году. Турфірмы таксама ня прымаюць дакумэнты на атрыманьне візаў, хаця месцы ў варшаўскіх і віленскіх гатэляў яшчэ ёсьць. Тлумачыць галоўная рэдактарка газэты “Туризм и Отдых” Лілія Кобзік.

(Кобзік: ) “Гэты сэгмэнт рынку проста рухнуў. Яго няма. Усе турфірмы проста стогнуць. Некаторыя спрабавалі некуды пераарыентавацца, але Латвія яшчэ не гатовая, каб туды “ламануліся” турысты. А цэны – нават бывае, што Беларусь па базах адпачынку даражэйшая, чым добры чатырохзоркавы атэль у Вільні на “week-end”. У нас, на нашых сядзібах кошты найвялікшыя”.

Сустрэча Новага году ў санаторыі “Прыазёрны”, “Сосны” на Нарачы – 170 даляраў з чалавека. Папулярная ў беларускіх бізнэсоўцаў сядзіба “Бабровая хата” у навагоднюю ноч будзе каштаваць 5 тысяч “зялёных” (туды ў асноўным езьдзяць кампаніяй). Што да звычайных беларускіх месцаў адпачынку, кажа Лілія Кобзік:

(Кобзік: ) “Цэны на санаторыі, на базы адпачынку стабільныя. Найніжэйшы ўзровень – ад 70 даляраў. А “столі” ўжо ня бачна, да 1 тысячы даляраў”.

Кіраўніца праекту “Relax.by” Міхаліна Емельянава распавяла пра іншыя прапановы і кошты:

(Емельянава: ) “Ёсьць яшчэ проста катэджы, якія здаюцца на Каляды, навагоднюю ноч, і разам зь сябрамі альбо зь сям’ёй можна зьняць ня так далёка ад Менску – у Стайках, ў раёне Калодзішчаў – домік і калі вы захочаце, вам усё прыгатуюць, да вас прыедуць з забаўляльнай праграмай. Ёсьць яшчэ адзін варыянт – дамы адпачынку, гэта прырода, дай Божа, каб выпаў сьнег, можна будзе пакатацца на лыжах, на санках”,

(Карэспандэнтка: ) “А кошты? Ці даступна гэта звычайнай беларускай сям’і?”

(Емельянава: ) “Калі наймаць катэдж прыватны, непасрэдна ў навагоднюю ноч ён будзе каштаваць 700 – 1000 даляраў. Калі падзяліць гэтыя грошы на кампанію ў 10 – 15 чалавек, атрымаецца ня надта дорага. Калі браць прыватныя гатэлі, гэта абыдзецца ў 35 – 40 даляраў з чалавека. Гэта пражываньне з харчаваньнем у саму навагоднюю ноч і лазьня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG