Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Беларусі: санкцыі Канады – “недальнабачныя і беспасьпяховыя”


Радыё Свабода Увядзеньне Канадай санкцыяў адносна Беларусі зьяўляецца, на думку МЗС Беларусі, крокам “недальнабачным і беспасьпяховым”. Пра гэта заявіў сёньня прэсавы сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў.

Ён падкрэсьліў, што з прыходам да ўлады ў Канадзе кансэрватыўных сілаў гэтая краіна ў міжнародных справах пачала ўсё больш арыентавацца на Вашынгтон.

Паводле зьвестак Андрэя Папова, ня менш як 60 канадзкіх кампаніяў накіравалі на адрас афіцыйных структур сваёй краіны звароты супраць абмежавальных мераў адносна Беларусі.
XS
SM
MD
LG