Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на "Свабодзе" – Аляксандар Мілінкевіч


Радыё Свабода У чацьвер, 21 сьнежня, ад 9.00 да 10.00 Аляксандар Мілінкевіч будзе размаўляць са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Аляксандар Мілінкевіч толькі што вярнуўся з паездкі па эўрапейскіх краінах. Яму была ўручаная Прэмія Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава. Вось ягоныя ўражаньні:

– Гэтай вясной Беларусь перастала называцца краінаю Лукашэнкі. Ніколі тэма Беларусі не была такой папулярнай на ўсіх міжнародных форумах. Перш за ўсё – у Эўразьвязе. Наперадзе шмат-шмат працы, і я думаю, што мы яе зробім хутка – краіна будзе вольнай сапраўды.

Як Аляксандар Мілінкевіч ацэньвае шанцы прыхільнікаў апазыцыі атрымаць дэпутацкія мандаты на мясцовых выбарах?

Што думае пра фармаваньне Саюзу левых партыяў у рамках аб’яднанай апазыцыі?

Якія ягоныя меркаваньні пра маючы адбыцца Кангрэс дэмакратычных сілаў?

Задайце пытаньне вядомаму палітыку, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG