Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Казулін паправіўся на 3 кіляграмы


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміла жонка палітыка Ірына Казуліна са спасылкай на начальніка калёніі Віцьба-3, дзе ўтрымліваюць былога кандыдат на прэзыдэнта.

"Муж цяпер важыць 66 кіляграм, а закончыў галадоўку пры вазе 63 кіляграмы. Яшчэ сказалі, што адчувае сябе добра і рэгулярна гуляе ў турэмным дворыку", — паведаміла Ірына Казуліна.

Палітычная галадоўка Аляксандра Казуліна доўжылася з 20 кастрычніка па 11 сьнежня. За гэты час спадар Казулін схуднеў болей як на 30 кіляграм. Палітык пратэставаў супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі. А.Казулін таксама патрабаваў разгляду беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН.

12-га сьнежня прадстаўнік ЗША на паседжаньні Рады бясьпекі падняў пытаньне аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG