Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Марачкін: “Мы ахрысьцілі плошчу Кастуся Каліноўскага”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін сказаў:

(Марачкін: ) “Найважнейшая падзея з пазытывам — тое, што ў гэты год прэзыдэнцкіх выбараў мы ахрысьцілі плошчу, якая носіць назву Кастрычніцкая”чамусьці (ну, мы ведаем чаму). Нарэшце, няхай сабе й віртуальна, але ў душах людзей, той моладзі, якая ладзіла намёты, якая змагалася з рэжымам, мы маем плошчу Кастуся Каліноўскага.

Станоўчае й найважнейшае для нас тое, што нарэшце Аляксандар Казулін прыпыніў галадоўку й тым самым вярнуўся да жыцьця. Мы спадзяемся, што вярнуўся да жыцьця й барацьбы. Але што добрага ў тым, што чалавека за нішто асудзілі на пяць гадоў?!

А што станоўчага ў тым, што рэпрэсаваныя Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Мікола Статкевіч, малады Дранчук? Але станоўчае ў тым, што гэтыя хлопцы ўсё ж змагаюцца, яны не зламаныя”.
XS
SM
MD
LG