Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ю.Губарэвіч: “Перадусім — яднаньне дэмакратычных сілаў”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году?

Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч сказаў:

(Губарэвіч: ) “На маю думку, самая значная падзея 2006 году — прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ўвесну. Усе далейшыя падзеі наўпрост зьвязаныя з гэтымі выбарамі. Перадусім тут варта адзначыць як вельмі станоўчы момант яднаньне дэмакратычных сілаў. Асабліва людзей, актывістаў у рэгіёнах, якія працавалі на прэзыдэнцкіх выбарах. Канечне ж, тыя падзеі, якія адбываліся на плошчы, вось гэты ўздым, і тое, што гэты ўздым не спыніўся й ідзе пэўная хваля, якая пры дапамозе Мілінкевіча трансфармуецца ў рух “За свабоду”. Я лічу, што ў гэтага руху ёсьць дастаткова вялікая пэрспэктыва, і ён будзе ўплываць на падзеі і ў наступным годзе”.
XS
SM
MD
LG