Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы павінны, хоць на старасьці гадоў жыць годна, а не шукаць бутэлькі на сьметніках


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за аўторак, 19 сьнежня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Ларыса, Менск: ) "Увесь час ідзе размова пра тое, што ў наступным годзе будзе падвышаны кошт на энэрганосьбіты. Паўстае пытаньне: калі мы незалежная краіна, дык чаму мы павінны плаціць менш за нафту, чым іншыя краіны. Катастрофы ня будзе. Так што гэты кошт ня будзе вельмі значны. Тыя грошы, якія здабывала наша краіна ад перапрацоўкі нафты, ішлі на заробкі кіраўнікоў дзяржавы, трэба будзе іх перагледзець і паменшыць. Можа, перавесьці “сілавікоў” у іншую катэгорыя аплаты. Ну, будзем менш будаваць лядовых палацаў. Памяншаць нашу мінімальную пэнсію ўжо немагчыма. Можа тым, у якіх вялікая пэнсія, можна крышку і паменшыць. Так што ня будзем турбавацца: як жылі, так і будзем жыць".

(Спадарыня: ) "Адметная рыса 2006 года. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў наша моладзь на Кастрычніцкай плошчы паказала нам усім, што яна можа сьмела ва ўвесь голас выказаць свой пункт гледжаньня на некаторыя пытаньні нашага жыцьця. У адрозьненьне ад тых маладых, мы на працягу ўсяго свайго жыцьця так і не навучыліся выказваць свае думкі і патрабаваньні. Мы былі заўсёды запалоханыя. Яны жывуць у іншым вымярэньні, у іх больш інфармацыі. Таму мы павінны навучыцца ў іх адстойваць свае правы. А то ў нас было так: нам нічога не патрэбна, у нас усё ёсьць, і мы ўсім задаволеныя. Але ж гэта ўсё ня так. Мы павінны, хоць на старасьці гадоў, жыць годна, а не шукаць бутэлькі на сьметніках. Тая дзяржава заслугоўвае павагі, дзе клапоцяцца аб сваіх старых".

(Спадарыня: ) "Вельмі спрытна Расея заманіла Лукашэнку ў пастку на практычна бясплатны газ і нафту, з дапамогай чаго ён выхваляўся сваім "эканамічным цудам". Каб выбрацца з пасткі, у Лукашэнкі толькі два варыянты: рынкавыя кошты на газ і нафту і пазбаўленьне Беларусі незалежнасьці і згода на адзіную валюту. Ёсьць яшчэ і трэці варыянт: стаць на калені і ўпрошваць Расею пачакаць яшчэ нейкі час, пакінуць усё, як ёсьць, а пад заклад аддаць усё, што папросіць Расея. Напрыклад, танна забясьпечваць Маскву беларускай мясной прадукцыяй. Магчыма, гэта і ёсьць тая нітачка, за якую Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным намякаў, можна зачапіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG