Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвяла санкцыі супраць Беларусі


Радыё Свабода Абмежаваньні тычацца экспарту тавараў у Беларусь. Паводле пастановы, любая кампанія, якая пажадае прадаць тавар у Беларусь, павінна зьвярнуцца да ўладаў па экспартную ліцэнзію.

На афіцыйным сайце ўраду Канады напісана: "Канада, як і раней, заклапочаная тым, што Беларусь працягвае ігнараваць заклікі міжнароднай супольнасьці ўсталяваць дэмакратыю".

Міністар замежных справаў Канады Пітэр Маккэй сказаў: "Канада і міжнародная супольнасьць павінны аказваць ціск на Беларусь, каб палепшыць умовы жыцьцё людзей".

Міністар мінжнароднага гандлю Дэвід Эмэрсан дадаў: "Эканамічны ціск ў выглядзе абмежаваньняў на экспарт паспрыяе станоўчым зьменам у Беларусі".
XS
SM
MD
LG