Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Ванханэн: "Беларусь - шрам на твары Эўропы"


Радыё Свабода "Шрам на твары Эўропы і чорная дзірка эўрапейскай дэмакратыі" – так назваў Беларусь прэм''ер-міністар Фінляндыі Маты Ванханэн, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце.

Выступ быў прысьвечаны падвядзеньню вынікаў паўгадавога старшынства Фінляндыі ў Эўразьвязе. Днямі Эўразьвяз зьбіраецца прыняць рашэньне аб выключэньні Беларусі з генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў аб''яднанай Эўропы. Паведамляецца, што выкананьне гэтага рашэньня будзе адтэрмінаванае на паўгады, каб даць шанец беларускім уладам выправіць сытуацыю.

На здымку: Маты Ванханэн
XS
SM
MD
LG