Першыя ўцекачы зьявіліся ў Беларусі пры канцы 1980-х, калі ў былы СССР прыбывалі грамадзяне Аўганістану, афрыканскіх краінаў — у асноўным атрымаць адукацыю. А потым, у зьвязку з войнамі, зьменай улады ў сваіх краінах яны хадайнічалі пра наданьне статусу ўцекача. Пасьля распаду Савецкага Саюзу прыбываюць людзі з так званых гарачых пунктаў — Грузіі, Азэрбайджану, Таджыкістану. Але іх няшмат.
Найбольш вядомы мігрант, асабліва сярод моладзі й дзяцей — лібэрыец Джымі Нэльсан, папулярны ды-джэй. У 1989 годзе ён прыехаў у Беларусь вучыцца. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ й факультэт францускай мовы Лінгвістычнага ўнівэрсытэту.
(Нэльсан: ) “Калі я вучыўся, у маёй краіне пачалася грамадзянская вайна. Пасьля завяршэньня вучобы гэта вайна разгарнулася, і я ня змог паехаць дадому. І з дапамагай Анатоля Ярмоленкі мне надалі статус уцекача”.
Джымі Нэльсан два гады працаваў на “Радыё Рокс”, цяпер — ды-джэй у клюбе “Рэактар”. Што да мэдычнага абслугоўваньня, ён жартуе, што не хварэе, але на ўсялякі выпадак набыў мэдычную страхоўку. Што да жытла…
(Нэльсан: ) “Я тут здымаю кватэру. Калі ёсьць грошы — няма праблемаў. Але цяпер стала вельмі дорага: раней можна было зьняць за 60—80 даляраў, цяпер гэта каштуе 150—200”.
Колькі ў Беларусі жыве аўганцаў, палічыць цяжка. Афіцыйна статус уцекача атрымалі каля 600 аўганцаў. Але ў іх вялікія сем’і, да іх прыехалі сваякі.
Інтарэсы шматлікага аўганскага зямляцтва абараняе Міжнародная грамадзкая арганізацыя аўганскіх уцекачоў і яе старшыня Рахман Сафі Сэйфул. Ён прыехаў у 1974 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Вышэйшую партыйную школу ў Менску, Вышэйшую школу КДБ у Маскве. Ажаніўся зь беларускай, мае дарослых дзяцей. Малодшы сын сёлета паступіў на факультэт міжнародных дачыненьняў. Спадар Сэйфул сьцьвярджае, што ніякіх праблемаў у аўганцаў тут няма.
(Сэйфул: ) “Няма пакуль такіх выпадкаў і скаргаў, каб аўганскія дзеці не пайшлі ў школу, каб ня бралі іх у школу альбо ў дзіцячы садок. Такога няма, каб нейкія абразы ад беларускіх дзяцей былі. Вучацца дружна. Праўда, было тры гады таму — маці аднаго хлопчыка паскардзілася, што яе хлопчыку казалі: “Ты чорны, такі-сякі”. Але гэта, канечне, адзіны выпадак”.
Няма праблемаў і з мэдычным абслугоўваньнем. Самая вострая праблема — жытло й прапіска для ўцекачоў. Аўганскія сем’і вялікія. Да таго ж, беларусы ня вельмі ахвотна здаюць жытло замежнікам, тым больш мусульманам.
(Сэйфул: ) “Канечне, ёсьць праблемы. У адным месцы купляюць прапіску на чацьвярых чалавек, у іншым месцы для астатніх купляюць. Вядома, што гэта забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Але інакш немагчыма, каб хтосьці прапісаў адразу 10—15 чалавек (а ў аўганцаў вялікія сям’і). Таму купляюць прапіску”.
Аўганцы жывуць збольшага за кошт гандлю, перапродажу тавару, кажа Рахман Сафі Сэйфул.
(Сэйфул: ) “Тавар прывозяць з Масквы ды іншых гарадоў, а тут прадаюць, і жывуць з гэтага. У асноўным, гандлем аўганцы займаюцца. Ёсьць некаторыя сем’і, якім вельмі цяжка, але ў асноўным жывуць нармальна. І сярод аўганцаў уцекачы жывуць нават лепш за некаторых грамадзянаў Беларусі”.
Ці ёсьць ва ўцекачоў настальгія, жаданьне вярнуцца на радзіму? Сёлета ў Лібэрыі прэзыдэнтам стала першая ў гісторыі найноўшай Афрыкі жанчына — Элен-Джонсан Сэрлі. Гаворыць Джымі Нэльсан:
(Нэльсан: ) “Я хачу паехаць і дапамагаць гэтай жанчыне. Але родных у мяне там не засталося, а мае сябры сказалі пачакаць, таму што пакуль там усё незразумела”.