Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Чыгір: “Найлепшай навіной стала зьяўленьне намётавага лягеру”


Радыё Свабода Што вы лічыце добрай навіной 2006 году? Дэпутат гарсавету з Бабруйску Алесь Чыгір сказаў:

(Чыгір: ) “Для мяне, напрыклад, найбольш добрай навіной стала зьяўленьне намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. Гэта дае нам надзею на тое, што ня ўсё так кепска ў Беларусі. Ёсьць людзі, для якіх словы свабода, праўда, справядлівасьць — не пусты гук, а менавіта гэтыя словы вядуць гэтых людзей у жыцьці. І тым больш, людзі не спужаліся ўсялякіх там пагрозаў, крымінальнай адказнасьці, а проста выйшлі дзеля свабоды, праўды, справядлівасьці на Кастрычніцкую плошчу.

Вельмі прыемнай таксама ў гэтым годзе навіной стала ўручэньне прэміі Андрэя Сахарава лідэру аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандру Мілінкевічу. Гэта, на мой погляд, такое прызнаньне дэмакратычных сілаў міжнароднай супольнасьцю”.
XS
SM
MD
LG