Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якую навіну 2006 году лічаць добрай маладыя менчукі?


Вячаслаў Кулік, Менск Што вы лічыце добрай навіной 2006 году ў Беларусі? Гэтак гучыць пытаньне тыдня на Радыё Свабода. Маладым людзям на плошчы Якуба Коласа ў Менску яго задаваў наш карэспандэнт.

(Юначка: ) “Для Беларусі? Больш, напэўна, горшага, чым добрага. Я ня вельмі добра разьбіраюся ў палітыцы, але даведалася, што цяпер на мытні будуць праблемы. І што на рынках будзе падаражаньне рэчаў і абутку”.

(Юначка: ) “Разумныя законы сталі прымаць, якія тычацца маладых сем’яў і маладых спэцыялістаў. У будаўніцтве таксама”.

(Юнак: ) “Дакладна сказаць, што нешта зьмянілася да добрага, не магу”.

(Юначка: ) “Добрай навіной у 2006 годзе я лічу Нацыянальную бібліятэку”.

(Юнак: ) “Добрай навіной? Нават ня ведаю, што ў нас тут добрага такога. Стыпэндыю плацяць — і добра”.

(Юнак: ) “Быццам бы шмат падзеяў адбываецца, але нічога выбітнога з агульнай масы не было. А што адбываецца, дык банальнае, пабытовае”.

(Юнак: ) “У 2006 годзе? Вядома, вызваленьне некаторых палітвязьняў. Гэта найлепшая навіна за гэты год. І яшчэ адна — гэта падзеі, што адбываліся на беларускім майдане. А таксама — уручэньне прэміі Андрэя Сахарава Аляксандру Мілінкевічу”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы лічыце добрай навіной у Беларусі ў 2006 годзе?”

(Юначка: ) “Тое, што мы паступілі ў Акадэмію мастацтваў”.

(Юначка: ) “А яшчэ, што адчыніўся новы корпус Нацыянальнага музэю”.

(Юнак: ) “Я ня бачу добрых навінаў. У нашым месцы нічога такога не было”.

(Юнак: ) “Нават і ня ведаю ўвогуле”.

(Юнак: ) “Што мы лічым добрай навіной для Беларусі? Калі згадаць плошчу, то там затрымлівалі людзей. Пасьля ж іншыя пайшлі падтрымаць тых, каго затрымалі. Нечакана стала зразумела, што ў нас ёсьць сіла й моц”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG