Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дамовіцца Беларусь наконт імпарту электраэнэргіі да канца году?


Радыё Свабода Канцэрн “Белэнэрга” плянуе да канца сьнежня завершыць перамовы з нацыянальным дзяржаўным канцэрнам “Укрэнэрга” і РАО “ЕЭС Расеі” ў пытаньнях дастаўкі ў 2007 годзе ў Беларусь электраэнэргіі. Са словаў дарадцы генэральнага дырэктара “Белэнэрга” Ўладзімера Кардубы, у беларуска-украінскіх перамовах цяпер узяты тайм-аут, але да новага году плянуецца падпісаць кантракт.

Перапынак у перамовах быў зроблены зь ініцыятывы ўкраінскага боку, паведаміў Уладзімер Кардуба ў інтэрвію Інтэрфаксу. Ён таксама пацьвердзіў, што Беларусь плянуе закупіць ў 2007 годзе каля 3-3,5 мільярдаў кВ/гдз электраэнэргіі, хоць раней плянавалася закупіць 2,5 мільярда кВ/гдз. У перамоўным працэсе, цьвердзіць прадстаўнік “Белэнэрга”, няма праблемаў з коштамі, але ёсьць непаразуменьні з аб’ёмамі. Аналягічная сытуацыя складваецца і ў перамоўным працэсе з расейцамі.

Беларусь плянавала ў наступным годзе імпартаваць каля 5,8 мільярдаў кВ/гдз электраэнэргіі з Расеі ды Ўкраіны. Аб’ём імпарту быў разьлічаны зыходзячы з таго, што ў 2007 годзе ўнутранае спажываньне электраэнэргіі павялічыцца на 1,5 адсотка з улікам таго, што сыстэма канцэрну “Белэнэрга” спажыве прыроднага газу на 11,2 мільярдаў кубічных мэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG