Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 8-мі гарадах Польшчы – акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю прайшлі сёньня ў Кракаве, Любліне, Сопаце, Познані, Уроцлаве, Лодзі, Пултуску. У Варшаве выстава “Беларусь змагаецца” скончылася канцэртам у самым цэнтры гораду.

У Варшаве беларусы паставілі намёт на Замкавай плошчы – каля вялізных партрэтаў ахвяраў ваеннага рэжыму ў Польшчы, якія выстаўленыя ў цэнтры сталіцы да 25-ці годзьдзя ўвядзеньня ваеннага становішча. У намёце – выстава фотаздымкаў зь Беларусі, паказ кароткіх фільмаў і кліпаў пра беларускія падзеі.

Адзін з арганізатараў акцыі Віталь Лоцманаў кажа, што ягоная арганізацыя – Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – увесь час шукае новыя формы правяденьня акцыяў салідарнасьці.

(Лоцманаў: ) “Аднастайны фармат нецікавы і ўдзельнікам, таму мы спрабуем кожны раз паказаць беларускія праблемы ў іншы спосаб”.

У акцыі ўзялі ўдзел такама студэнты, што вучацца ў Польшчы ў межах праграмы імя Кастуся Каліносўкага. Адзін зь іх – Алесь Казакоў – упэўнены, што салідарнасьць з-за мяжы патрэбная беларусам.

(Казакоў: ) “Трэба, каб палякі ведалі, што адбываецца ў Беларусі і маглі параўнаць з падзеямі 20-ці гадовай даўніны ў сябе”.

На Замкавым пляцы адбыўся таксама канцэрт беларускага рэпэра Кроў.
XS
SM
MD
LG