Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расея сур''ёзна разглядае магчымасьць падтрымкі апазыцыйных прэзыдэнцкіх кандыдатаў у Беларусі"


Юры Дракахруст, Прага Матывы цяперашняй расейскай палітыкі адносна Беларусі, урокі, якія Расея зрабіла з крызісаў 2002 і 2004 гадоў – такія тэмы наступнага “Праскага акцэнту”. Сярод удзельнікаў перадачы – амэрыканскі палітоляг, супрацоўнік дасьледніцкага цэнтру "Heritage Foundation" Арыэль Коэн.

(Коэн: ) “Я мяркую, што любімы саюзьнік, Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка, проста Расею ўжо "дастаў", там заўсёды былі няпросты адносіны з прэзыдэнтам Пуціным. Расея, здаецца, нарэшце зразумела, што Лукашэнка ня пойдзе на той сцэнар, які яна хоча, а менавіта – безумоўнае ўступленьне Беларусі ў склад Расеі і распушчэньне ў Расейскай Фэдэрацыі. І калі Расея гэта зразумела, пайшоў прэсінг.

Тут яшчэ адзін важны момант. Расея пачынае сур''ёзна разглядаць магчымасьць падтрымкі апазыцыйных прэзыдэнцкіх кандыдатаў у Беларусі”.

(Дракахруст: ) “Як бы Вы маглі пракамэнтаваць апошнія крокі ураду ЗША: заяву прадстаўніка дзярждэпартамэнту, што Злучаныя Штаты "занепакоеныя палітыкай Расеі ў галіне энэргетыкі адносна Беларусі", а таксама прапанову Злучаных Штатаў разгледзець сытуацыю ў Беларусі на Радзе бясьпекі ААН? У чым сэнс гэтых, на першы погляд супярэчлівых крокаў?”

(Коэн: ) “Гэтыя заявы не супярэчлівыя. Я дапускаю, што Беларусь і Лукашэнка ўсё яшчэ разглядаюцца Злучанымі Штатамі , як саюзьнік Расеі. Мы зараз абмеркавалі тое, што гэта зараз робіцца менш актуальным. Але пытаньне цэнаў на энэрганосьбіты мае агульнаэўрапейскае, агульнаэўразійскае значэньне. Мы бачылі падвышэньне цэнаў для Грузіі, для Ўкраіны, Заходняя Эўропа вельмі занепакоеная гэтым. Так што размова тут ідзе ня толькі пра Беларусь, размова ідзе аб цэнах на энэрганосьбіты , як інструмэнце зьнешняй палітыкі Расеі”.

(Дракахруст: ) “Калі адносіны паміж Менскам і Масквой яшчэ больш абвастрацца, ці магчыма, што Захад будзе абараняць Лукашэнку ад расейскага энэргетычнага наступу? Пра такую магчымасьць ускосна сьведчыць прыгаданая заява дзярждэпартамэнту наконт занепакоенасьці палітыкай Расеі адносна Беларусі”.

(Коэн: ) “Лукашэнка спрабаваў гуляць на усіх франтах. Ён спрабаваў палепшыць адносіны з Кітаем, ён доўгі час падтрымліваў добрыя адносіны з Масквой. Ён мяркуе, ці меркаваў раней, што можа паліваць памыямі Захад наагул і Злучаныя Штаты ў прыватнасьці, і пры гэтым мець нейкія дывідэнды на Захадзе. Гэтага не адбудзецца, паколькі Лукашэнка не гатовы ісьці на свабодныя і празрыстыя, агульнапрызнаныя выбары.

З другога боку, да выбараў яшчэ трэба дажыць. І калі да выбараў застаюцца 3-4 гады, Лукашэнка выігрывае для сябе дадатковы кісларод. Я не выключаю магчымасьці нейкіх часовых кампрамісаў з Захадам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG