Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатамі зарэгістраваны С.Альфер, В.Вячорка, А.Лябедзька і іншыя


Радыё Свабода Конкурс на мясцовых выбарах, якія адбудуцца 14 студзеня 2007 году, застаецца на ўзроўні мінулых рэгіянальных выбараў, паведамілі нашаму радыё толькі што ў Цэнтравыбаркаме. На 22 658 мандатаў прэтэндуюць 23 719 кандыдатаў.

Найбольшая канкурэнцыя ў сталіцы — на 55 акругаў зарэгістравалі 168 кандыдатаў. Сярод іх і вядомыя апазыцыйныя палітыкі Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька й ягоны сын Арцём, Уладзімер Нісьцюк, Сяргей Альфер, Ігар Шынкарык ды іншыя.
XS
SM
MD
LG