Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірыне Казулінай сарвалі эфір на амэрыканскім тэлеканале


Алег Грузьдзіловіч, Менск Тэлефонная размова зь Ірынай Казулінай у наўпроставым эфіры аднаго з расейскамоўных тэлеканалаў ЗША мусіла адбыцца ўвечары 14-га сьнежня. За некалькі хвілінаў да пачатку эфіра Ірына добра чула амэрыканскага вядучага, як і тое, што адбывалася ў студыі тэлеканала, але у момант, калі падышла чарга пытаньняў да яе , хатні тэлефон Ірыны Казулінай адключыўся. Зноў сувязь з Амэрыкай наладзілася толькі калі час наўпроставага эфіру закончыўся.

“Ня веру, што гэта нейкае тэхнічнае здарэньне. Сам тэлефон не выбірае, калі адключацца. Мяркую, гэта беларускія ўлады працягваюць блякаваць любую магчымасьць распавесьці людзям ў сьвеце пра нашыя падзеі. Шкада, што яшчэ раз не змагла выказаць падзяку ўраду ЗША, які фактычна выратаваў майго мужа, калі падняў пытаньне аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе бясьпекі ЗША”, – сказала “Свабодзе” Ірына Казуліна.
XS
SM
MD
LG