Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Санкцыі супраць Беларусі ўводзяць ня ворагі Лукашэнкі з Захаду, а сябры Лукашэнкі з Усходу...”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за пятніцу, 15 сьнежня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Спадар:) “Толькі што праслухаў па радыёстанцыі “Рацыя” скавытаньне нейкага гурта пра стомленага анёла. Лепш бы вершык на гэту тэму прачыталі, а не скавыталі. Так было б больш зразумела, што яны хочуць сказаць”.

(Спадар:) “Паважная рэдакцыя радыё Свабода! Калі ласка, знайдзіце магчымасьць і перадайце шчыры дзякуй, захапленьне амэрыканскім народам, яго дыпляматам, які працягнуў руку дапамогі нашаму герою Аляксандру Казуліну. Цяпер кожны можа ведаць, што амэрыканскі герой Тадэвуш Касьцюшка – беларус і наш беларускі герой не дарэмна змагаўся за незалежнасьць і шчасьце амэрыканцаў. Шчыры дзякуй. Вось гэта сапраўдныя сябры”.

(Ларыса, Менск:) “Набліжаюцца выбары ў мясцовыя саветы. Для нас, простых выбаршчыкаў, гэтыя выбары маюць вялікае значэньне, бо мы перш наперш будзем зьвяртацца ў мясцовыя саветы, каб вырашыць тое ці іншае пытаньне асабістага характару. Таму сярод дэпутатаў павінны быць людзі і ад апазыцыі і іншых арганізацый. Дэпутаты мясцовых саветаў павінны больш сьмела вырашаць асабістыя патрабаваньні грамадзянаў, а не глядзець увесь час на вышэйшую ўладу, бо апошнім часам толькі праз галадоўку вырашаюцца пытаньні. Гэта адбылася і з таксоўшчыкамі, і зь вернікамі. Няўжо, каб вырашыць такое пытаньне, як пабудова царквы, трэба вернікам галадаць?! А дэпутатам на месцах чакаць увесь час, што скажуць наверсе. Пажаданьне дэпутатам, якія будуць абраныя: сьмялей вырашайце нашыя пытаньні!”

(Віталік:) “Прывітаньне, Радыё Свабода! Хачу, каб Вы выслалі мне частоты Вашай радыёстанцыі”.

(Васіль Цюхай, Беразіно:) “Добры дзень. Санкцыі супраць Беларусі ўводзяць ня ворагі Лукашэнкі з Захаду, а сябры Лукашэнкі з Усходу”.

(Віктар, Менская вобл.:) “Заўтра ў Маскве пройдуць зборы, саміт Саюзнай дзяржавы. Заўтра на гэтых зборах будзе прысутнічаць прэм’ер міністар Фрадкоў, прэзыдэнт Пуцін, міністар абароны Іваноў, прэм’ер міністар на нацпраектам, па-мойму, Аляксандар Дзьмітрыявіч Мядзьведзеў, міністар па паліўнай энэргетыцы Міхаіл Хрысьценка, па-мойму, таксама будуць прысутнічаць тыя ж міністры і з боку Беларусі. Міністар унутраных справаў, міністар абароны, міністар па паліўнай энэргетыцы, прэзыдэнт Беларусі, прэм’ер міністар Сідорскі і яшчэ нейкія дзядзькі будуць там сядзець, у тым ліку два яго сыны таксама будуць там знаходзіцца. І заўтра адбудзецца нешта вельмі цікавае. Заўтра будзе сьвята. Расейцы падрыхтавалі падарунак. Заўтра адбудзецца цуд. Заўтра будзе падпісаны кантракт на суму дзесь 50 мільёнаў кубамэтраў газу па 20 даляраў за 1 кубічны метр, і нафта пойдзе ў Беларусь па 150 даляраў за тону. Гэта робіцца таму, што праводзіцца апэрацыя расейскіх і беларускіх спэцслужбаў супраць усіх журналістаў і Вашых, і расейскіх. Ім трэба так зрабіць, каб У Беларусі падвысіліся кошты на газ і на нафту, таму што ў прэзыдэнтаў мала грошай, ім трэба недзе грошы браць. Гэта трэба беларускаму боку. Падвысяць кошты тавары і паслугі. А потым усе сродкі масавай інфармацыі абвінавацяць у тым, што яны падманваюць і пачнуць глушыць. У іх усё будзе добра, а ў нас і ў Вас ня будзе. Мы будзем плаціць у сто разоў даражэй. Ёсьць два варыянты. Скажуць, што падпісалі, але не агалошаць. Скажуць, што кошты падвышаныя, гандлёвыя тарыфы, кошты. А потым раз – на Новы год Аляксандр Рыгоравіч выходзіць да беларускага народа а 12, трымае шампанскае і кажа: “Паважанае спадарства! Паважаныя таварышы! Я падрыхтаваў Вам сюрпрыз. Кошт за газ будзе 40 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Максімум 20 даляраў без усялякіх ПНК. Учора падпісалі пагадненьне з дырэктарам “Газпраму” Мілерам. Нафта і бэнзін застануцца на ранейшым узроўні. І таксама я Вам падрыхтаваў сюрпрыз. 100 мільёнаў нафты пойдзе па 150 даляраў за тону”. І ўсе пачнуцца радавацца, песьні пець. Усё будзе нармальна. Насамрэч, Вы не даведаецеся, што адбудзецца. Усё будзе шыта-крыта. І Пуцін не пакрыўдзіць Лукашэнку ніколі. Не паверу гэтаму. Учора яны заступіліся за Беларусь. І я чуў, што па радыё сказалі, што Расея будзе абараняць краіны СНД. Бо для іх СНД – гэта іх, роднае.”

(Спадар:) “ Калі людзі стаялі й мерзьлі, а Мілінкевіч спаў з жонкай. Ён дапамог Лукашэнку падоўжыць тэрмін, а Казуліна загнаць у турму. Мілінкевіч – вораг народа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG