Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч застанецца ў зьняволеньні


Радыё Свабода Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне суду Кастрычніцкага раёну сталіцы, згодна зь якім лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч асуджаны на паўтара году зьняволеньня. Зьмітра Дашкевіча арыштавалі сёлета 15 верасьня. 1 лістапада Кастрычніцкі раённы суд пакараў яго за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пакараньне Дашкевіч адбывае ў Шклоўскай папраўчай калёніі.

Падрабязнасьць - у вечаровым эфіры Свабоды.
XS
SM
MD
LG