Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі каля трох тысячаў самагубстваў штогод


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных выданьняў за 15 сьнежня

“Народная воля” сёньня камэнтуе наступствы павелічэньня Расеяй пошліны на экспарт нафты ў Беларусь. Эканоміка краіны будзе мець страты ў памеры больш як тры мільёны даляраў, -- канстатуе незалежнае выданьне.

Палітычны агляд “Народнай волі” на сёньня зрабіў Андрэй Суздальцаў. Расейскі палітоляг аргумэнтуе перашкоды, якія будуць замінаць беларуска-расейскім адносінам. Загаловак артыкулу: “Паміж тупіком і лябірынтам”.

“Чаму некаторыя лідэры апазыцыі ня ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, якая адбылася ў Менску 10 сьнежня?”. Адказы на гэтае пытаньне газэта атрымала ад Сяргея Калякіна, Станіслава Шушкевіча, Валеры Фралова.

“Народная воля” працягвае друкаваць успаміны былога старшыні Вярхоўнага Савету Мечыслава Грыба.

Тыднёвік “Наша ніва” аналізуе вынікі 53-дзённай акцыі пратэсту Аляксандра Казуліна. Выснова аўтара: “наступнаму палітычнаму галадоўніку застаецца хіба што пайсьці на сьмерць!”.

Яшчэ адна тэма “Нашай нівы” – чаму ў Беларусі праз самагубства гіне каля трох тысяч чалавек?

Пінская незалежная газэта “Мясцовы час” піша пра зьнікненьні землякоў у Расеі. Рэдактар Віктар Ярашук паведамляе:

(Ярашук: ) У міліцыі зарэгістравана сёлета пяць заяваў пра зьніклых у Расеі людзей. Яны паехалі туды працаваць. Міліцыянты даводзяць: праблема пошуку палягае ў тым, што большасьць пінчукоў працуе ў Расеі нелегальна. Там яны фактычна безабаронныя”.

Газэта “Мясцовы час” нагадвае, што сёлета адтуль у Ганцавічы, Ляхавічы, Столін ды Кобрын вярнуліся ў трунах амаль 20 нябожчыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG