Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскае радыё: ужо вырашана пазбавіць Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў


Радыё Свабода Польскае радыё паведаміла, што пытаньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў ужо вырашанае – фармальнае рашэньне ў гэтай справе будзе прынятае міністрамі краінаў Эўразьвязу 20 сьнежня, без аніякай дыскусіі.

Супраць гэтага выказваліся Латвія, Літва і Польшча, заяўляючы, што такі крок ударыць не па прадстаўніках рэжыму, але па звычайных беларусах, аднак супраціву трох краінаў аказалася недастаткова.

Рашэньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў увойдзе ў сілу праз 6 месяцаў пасьля фармальнага прыняцьця.
XS
SM
MD
LG