Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сябру АГП прымусілі зьняцца з выбараў


Радыё Свабода Юрый Бацук, які ёсьць сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

Спадар Бацук падаў дакумэнты на вылучэньне кандыдатам ў дэпутаты ў акрузе №11 Берасьцейскага гарадзкога савету. Аднак калі пра гэта даведалася кіраўніцтва гандлёвай фірмы “Сьвітанак”, дзе працуе Юрый Бацук, актывісту АГП настойліва параілі ня браць удзелу ў выбарах ў якасьці кандыдата ў дэпутаты.

Паводле старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сьцяпана Навасельчана, спадар Бацук праінфармаваў сваіх партыйных паплечнікаў пра сутнасьць размовы з кіраўніцтвам “Сьвітанка” і вырашаў забраць дакумэнты з гарадзкой выбарчай камісіі.
XS
SM
MD
LG