Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі вайсковы суд разглядае касацыйную скаргу мытнікаў і памежнікаў


Радыё Свабода Разгляд скаргі пачаўся 14 сьнежня і тычыцца крымінальнай справы ў адносінах да 45-ці супрацоўнікаў мытні і памежных войскаў, якія працавалі на беларуска-ўкраінскім памежным пераходзе “Макраны”.

Сёлета ў верасьні гэтыя памежнікі і мытнікі былі прызнаныя Берасьцейскім міжгарнізонным судом вінаватымі ў тым, што груз, які паводле дакумэнтаў нібыта накіроўваўся з Літвы ва Ўкраіну, застаўся ў Беларусі, і за яго не былі спагнаныя мытныя пошліны агулам амаль на 3 мільярды беларускіх рублёў. Дарэчы, дагэтуль невядома, куды зьнік гэты груз на беларускай тэрыторыі.

Самі асуджаныя мытнікі і памежнікі вінаватымі сябе не прызнаюць, называюць прысуд палітычным і ў адкрытым лісьце да грамадзкасьці цьвердзяць, што сьледзтва і першы судовы працэс адбывался ва ўмовах бяспраўя й нагадвалі 1930-я галы, “калі сьледчыя НКВД не абцяжарвалі сябе зборам доказаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG