Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гайдукевіч: маё прызначэньне — “пачатак дыялёгу” ўлады з апазыцыяй


Уладзімер Глод, Менск Сёньня міністар замежных справаў Беларусі прызначыў Сяргея Гайдукевіча сваім спэцыяльным прадстаўніком у справах узаемадзеяньня з эўрапейскімі парлямэнцкімі структурамі. Спадар Гайдукевіч па-ранейшаму застаецца сябрам Палаты прадстаўнікоў і лідэрам Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

Такой пасады ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі раней не існавала, паведаміў нам прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў. А Сяргей Гайдукевіч сказаў нашаму радыё, што на ягонае прызначэньне спачатку даў згоду кіраўнік беларускай дзяржавы.

(Гайдукевіч: ) “Я застаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і кіраўніком — падкрэсьліваю — апазыцыйнай палітычнай партыі. Што б пра нас ні казалі, але мы маем самастойную праграму, і ў дадзеным выпадку гэтае прызначэньне — сымбалічнае. Гэта якраз можна разглядаць як пачатак дыялёгу, пра што шмат гаворыцца апошнім часам. Я гатовы працаваць, я гатовы для адказаў на любыя пытаньні, якія будуць задаваць у розных структурах”.

Спадар Гайдукевіч сказаў таксама, што ён будзе працаваць у Менску, у Брусэлі, “у любым пункце, дзе гэта будзе патрэбна”. Ён таксама дадаў, што нядрэнна ведае ангельскую мову.
XS
SM
MD
LG