Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка й Юшчанка сустрэнуцца ў Чарнобылі


Радыё Свабода Сёньня кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Генадзь Нявыглас і кіраўнік сакратарыяту прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі Віктар Балога абмяркоўвалі падрыхтоўку сустрэчы лідэраў дзяржаваў.

Мяркуецца, што Лукашэнка й Юшчанка сустрэнуцца ў Чарнобылі ў лютым-сакавіку 2007 году.

Спадар Балога пераказаў словы свайго прэзыдэнта:

(Балога: ) “Ён сказаў: трэба тэрмінова ехаць у Беларусь, трэба ўмацоўваць нашы двухбаковыя дачыненьні. У нас шмат агульнага, у нас добрасуседзкія сяброўскія стасункі. У той жа час у нас шмат нявырашаных праблемаў”.

Генадзь Нявыглас адзначыў неабходнасьць “стратэгічнага партнэрства Беларусі і Ўкраіны ў новых умовах”.
XS
SM
MD
LG