Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: большасьць апазыцыянэраў не зарэгістравалі кандыдатамі ў гарсавет


Радыё Свабода Гомельская гарадзкая выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету бальшыні дэмакратычных актывістаў. Паводле зьвестак штабу кааліцыйных сілаў, праз збор подпісаў кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету вылучаліся больш як два дзясяткі актывістаў. Гэта без уліку прадстаўнікоў ПКБ, якія на знак пратэсту адмовіліся балятавацца кандыдатамі ў гарсавет яшчэ да рэгістрацыі.

Гарадзкая выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты толькі чвэрць дэмакратычных актывістаў, у тым ліку двух сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аднаго прадстаўніка ад КХП БНФ, ад Партыі БНФ і аднаго ад ПКБ. Прычым прадстаўніца ПКБ не здымала сваёй кандыдатуры з рэгістрацыі выключна дзеля экспэрымэнту.

Рэгістраваць дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі выбарчая камісія адмовілася пераважна з прычыны недакладных зьвестак у дэклярацыях ды анкетах, а таксама нібыта таму, што выявілі шмат несапраўдных подпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG