Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: прэзэнтавалі кнігу пра гісторыю мясцовага габрэйства


Радыё Свабода У адной з магілёўскіх кавярняў адбылася прэзэнтацыя кнігі “Гісторыя Магілёўскага габрэйства. Дакумэнты й людзі”. На прэзэнтацыі акрамя аўтарскага калектыву былі фундатары — магілёўскія габрэі-бізнэсоўцы, прадстаўнікі габрэйскіх рэлігійных і грамадзкіх суполак, а таксама журналісты.

Кніга, прысьвечаная жыцьцю магілёўскіх габрэяў ад 1917 да 1941 году, выйшла па-расейску. У ёй падаюцца малавядомыя факты ўдзелу габрэяў у мясцовых бальшавіцкіх структурах і сіянісцкіх арганізацыях — такіх, як “Паалей Цыён”, “Бунт”, “Сіяністы”.

Аўтарскі калектыў з васямнаццаці чалавек прапануе свой погляд на рэлігійнае жыцьцё й маладасьледаваныя пытаньні габрэйскага землеўладаньня ды каапэрацыі на Магілёўшчыне. У кнізе асьвятляюцца таксама рэпрэсіі й пацярпелыя ад іх габрэі.

Першая частка кнігі пабачыла сьвет чатыры гады таму. Яна ахоплівала пэрыяд ад XVI стагодзьдзя да 1917 году. Быў зроблены пераклад на нямецкую мову, але празь нястачу сродкаў ён ня выйшаў. З той жа прычыны кніга не выдавалася па-беларуску.

XS
SM
MD
LG