Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб процідзеяньні экстрэмізму


Уладзімер Глод, Менск Гэты дакумэнт прыняты ў другім чытаньні без абмеркаваньня. Ён быў уключаны ў сёньняшні парадак дня непасрэдна на паседжаньні.

Як патлумачыў дэпутат Уладзімер Баршчоў, ёсьць даручэньне прэзыдэнта прыняць гэты закон да 1 студзеня 2007 года. Уся працэдура заняла тры мінуты.

У зале быў старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка, аднак пытаньняў да яго ў дэпутатаў не было.
XS
SM
MD
LG