Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Financial Times": “Газпром” рыхтуецца да спыненьня паставак газу ў Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня аўтарытэтны штодзёньнік "Financial Times" піша пра тое, што Расея рыхтуецца да спыненьня паставак газу да суседніх Беларусі і Грузіі, калі гэтыя краіны да канца году не пагодзяцца плаціць за газ больш.

“Газпром” адкрыта дае зразумець, што гатовы абмежаваць падвышэньне цэнаў узамен за ўдзел у газавых сетках абедзьвюх краінаў – асабліва істотным для расейскага канцэрну з’яўляецца 50-ці працэнтны ўдзел у беларускай фірме “Белтрансгаз”, аднак Менск і Масква разыходзяцца ў ацэнцы кошту фірмы”,- піша "Financial Times”.

Паводле газэты, прадстаўнікі “Газпрому” не выключаюць спыненьня паставак газу Беларусі і хаця яны кажуць, “што вельмі не хацелі б гэтага рабіць”, аднак, піша штодзёньнік “зразумела, што расейскі канцэрн рыхтуецца да найгоршага варыянту, калі ня будзе дасягнутае паразуменьне”.

"Financial Times” адзначае, што Беларусь, у адрозьненьне ад Грузіі, якая называе захады “Газпрому” палітычна матываванымі, “ня мае нічога супраць, каб застацца ў сфэры расейскіх уплываў”.

“Крокі “Газпрому” супраць Беларусі могуць паўплываць на пастаўкі газу ў Польшчу і Нямеччыну...Такое рашэньне выкліча чарговыя абвінавачаньні на адрас Расеі ў тым, што Масква выкарыстоўвае газ у якасьці сродку палітычнага ціску”, - напісаў у сёньняшнім нумары аўтарытэтны штодзёньнік "Financial Times”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG