Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валадар Цурпанаў: "Веру ў любоў да Радзімы"


Радыё Свабода Валадар Цурпанаў — удзельнік праграмы “Ў што я веру”.

Цалкам перадача выйдзе ў этэр 15-га сьнежня.

Веру ў Анёла-Ахоўніка і перакананы, што маю свайго, бо сьведчаньняў ягонага апекаваньня было багата. Спадзяюся, што слушна іх расчытваю.

Веру ў сяброўства.

Веру ў любоў да Радзімы, якая найболей яскравая і чысьцюткая, бо не вымагае ўзаемнасьці. Веру, што беларусы некалі прачнуцца ўражаныя ад асэнсаваньня велічнасьці гэтае зьявы.

Веру ў моладзь. Спадзяюся, што не памыляюся ў сваім адчуваньні таго, што сталее, фармуецца новае пакаленьне абаронцаў Краю.

***

Валадар Цурпанаў нарадзіўся ў вёсцы Ліпец, што пад Магілёвам. Займаецца праваабарончай дзейнасьцю. У 1997 годзе правозіў пікеты дзеля інфармаваньня насельніцтва пра зьняволеньне Славаміра Адамовіча. У 1998 годзе на знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня трымаў 15 сутак галадоўкі ў Магілёўскім ізалятары. Сёлета на знак салідарнасьці зь вернікамі царквы “Новае жыцьцё” трываў 12 дзён галадоўку-пост. Працуе ў прыватнай абутковай майстэрні.
XS
SM
MD
LG