Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне былі затрыманыя моладзевыя актывісты


Міхал Стэльмак, Менск У Жодзіне позна ўвечары 13 сьнежня былі затрыманыя мясцовыя актывісты моладзевага руху Зьміцер Моніч, Павал Кострыкаў і Сяржук Грыбок.

Расказвае мясцовы праваабаронца Аляксей Лапіцкі:

(Лапіцкі: ) “Яны былі затрыманыя і пратрыманыя ў Жодзінскай міліцыі больш як тры гадзіны. Супрацоўнікі міліцыі запатрабавалі прадставіць заплечнік, у якім потым знайшлося 400 асобнікаў газэты “Свабода”. Іх даставілі ў Жодзінскі ГАУС і там дапытвалі, не дапусьціўшы мяне як грамадзкага праваабаронцу да працэсу”.

Паводле Аляксея Лапіцкага, Сяржука Грыбка неўзабаве адпусьцілі як непаўналетні, а Паўла Кострыкава й Зьмітра Моніча пратрымалі ў пастарунку больш як тры гадзіны. Праваабаронца й актывісты зьбіраюцца абскардзіць дзеяньні міліцыянтаў у пракуратуры.
XS
SM
MD
LG