Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваюцца перамовы аб пастаўках электраэнэргіі з Украіны


Радыё Свабода Сёньня ў Кіеве працягнуцца перамовы паміж канцэрнам "Белэнэрга" і кампаніяй "Укрэнэрга" у пытаньні паставак украінскай электраэнэргіі ў Беларусь у 2007 годзе.

Раней дырэктар "Укрэнэрга" Уладзімер Лучнікаў заявіў, што Украіна мае магчымасьці павялічыць экспарт электраэнэргіі ў Беларусь пры вырашэньні пытаньня аб цане паставак.

У лістападзе канцэрн "Белэнерга" атрымаў ліст, у якім Укрінтэрэнэрга" папярэджвае аб магчымым спыненьні дастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь ад 1 студзеня 2007 года, калі беларускі бок не пагодзіцца з падвышэньнем кошту.

Міністэрства эканомікі Украіны рэкамэндавала "Укрінтэрэнэрга" падвысіць кошт электраэнэргіі, якая экспартуецца ў Беларусь. 22 лістапада ў Кіеве міністар паліва й энэргетыкі Украіны Юры Бойка паведаміў, што з аб''ёмамі й цаной электраэнэргіі для Беларусі ў 2007 годзе Украіна вызначыцца да 15 сьнежня.

Сёньня ж Аляксандар Лукашэнка прыме кіраўніка Сакратарыяту прэзыдэнта Украіны, старшыню партыі “Наша Украіна” Віктара Балогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG