Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты


Радыё Свабода Сёньня ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Паводле Цэнтравыбаркаму, на рэгістрацыю ў выбаркамы падалі дакумэнты больш за 24 тысячы кандыдатаў. З іх каля 14 тысяч вылучаліся шляхам збору подпісаў, і каля 10 тысяч – ад працоўных калектываў.

Падчас выбараў, якія адбудуцца 14 студзеня 2007 года, будуць абраныя больш за 22 тысячы дэпутатаў мясцовых Саветаў.

У якасьці кандыдатаў у дэпутаты вылучаецца таксама 14 грамадзянаў Расеі, якая стала жывуць на тэрыторыі Беларусі.

Заўтра пачынаецца наступны этап кампаніі – перадвыбарчая агітацыя.
XS
SM
MD
LG