Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гародні выдадзена дасьледаваньне пра гістарычнасьць беларускасьці


Міхал Карневіч, Горадня Маладыя гарадзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Дзяніс Нарэль выдалі новую кнігу пад назовам “Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай”. Гэта першы вынік дасьледаваньня гісторыі ўсталяваньня беларускасьці ў Гарадзенскім рэгіёне у міжрэччы Ласоснай і Чорнай Ганчай на памежжы з Польшчай і Літувой.

Калі гісторыя з’яўленьня на Беларусі габрэяў, татараў ды рускіх больш-менш вядомая, то паходжаньне польскай нацыянальнай меншасьці выклікае дыскусіі. Да прыкладу, сёньня некаторая частка насельніцтва мястэчка Сапоцкін і ў яго навакольлі адносіць сябе да ліку палякаў. У сваю чаргу, ні мова, ні асаблівасьці побыту не адрозьніваюць іх ад сваіх суседзяў, якія называюць сябе беларусамі. Чаму і адкуль зьявіліся тут саманазвы “туэйшыя” і “палякі” – тлумачыць новая кніга. Гаворыць аўтар Дзяніс Нарэль:

(Нарэль: ) “Спрабуем мясцоваму насельніцтву сказаць пра тое, што гэты рэгіён мае больш складаную гісторыю й ягоныя карані ляжаць у беларускай нацыянальнай культуры”.

У новай кнізе прыведзены дакладныя гістарычныя сьведчаньні. Аўтары даводзяць, што першыя хрысьціянскія цэрквы ў рэгіёне былі праваслаўныя. Пазьней -- уніяцкія й каталіцкія, якія ёсьць і зараз. Са словаў гісторыка Андрэя Вашкевіча, саманазве “паляк” у гэтым рэгіёне спадарожнічае пераважна адна прыкмета – каталіцкае веравызнаньне:

(Вашкевіч: ) “Этнічную нацыянальную сьвядомасьць палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, вызначаюць ня столькі глыбокія карані польскасьці, у сэнсе заходнеславянскасьці, а канфэсійныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХУ-ХІХ стагодзьдзі”.

Андрэй Вашкевіч даводзіць, што ідэя кнігі – высьветліць сапраўдную гісторыю мястэчка Сапоцкін. Адказаць на пытаньне, як канфэсыйныя зьмены цягам стагодзьдзяў прыводзілі да фарміраваньня этнічнай сьвядомасьці мясцовага насельніцтва.

Дарэчы, для Андрэя Вашкевіч і Дзяніса Нарэля Сапоцкаўшчына – родная мясьціна. Менавіта тут у гэтыя дні адбылася прэзэнтацыя новай кнігі. Як рэагуюць тутэйшыя жыхары на высновы гісторыкаў кажа Андрэй Вашкевіч:

(Вашкевіч: ) “Старэйшы чалавек кажа так: “Сапраўды, мы гаворым па-простаму, часам, што па-беларуску, нават па-чартоўску, але мы “паляке”. Мы не лічым гэта благім, паколькі й беларуская, й польская культура ў гэтых людзях арганічна ўжывалася”.

У паэме “Пан Тадэвуш” Адам Міцкевіч пісаў менавіта пра беларускую шляхту ў мястэчку Сапоцкін між рэкамі Ласоснай і Чорнай Ганчай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG