Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Коўтун атруціў Аляксандра Літвіненку?


Кастусь Бандарук, Прага Нямецкая паліцыя заклікала расейскія ўлады дапамагчы ім у расьсьледаваньні справы Дзімітрыя Коўтуна – адной з галоўных фігур у справе сьмерці Аляксандра Лмітвіненкі, былога афіцэра расейскай службы бясьпекі.

Прадстаўнік паліцыі Гамбурга Ральф Майэр заявіў, што нямецкія сьледчыя працуюць з адным з супрацоўнікаў Скотланд Ярду, які ў рамках расьсьледаваньня сьмерці Літвіненкі прыбыў ў Маскву. “Мы спадзяемся атрымаць ад яго інфармацыю, якая стала яму вядомай у Маскве,” – сказаў Майэр.

Цяпер, брытанскія, расейскія і нямецкія сьледчыя сумесна расьсьледуюць сьмерць Літвіненкі. Нямецкіх сьледчых цікавіць Дзімтры Коўтун, які сустракаўся з Літвіненкам 1-га лістапада ў Лёндане, пасьля чаго той захварэў і 23 лістапада памёр. Цяпер Коўтун знаходзіцца ў маскоўскай клініцы. У яго крыві таксама прысутнічае палоній, аднак сам Коўтун кажа, што адчувае сябе значна лепей, і прабудзе ў шпіталі яшчэ да 10 дзён.

Сьляды радыёктыўнага палёнію-210 былі знойдзеныя нямецкай паліцыяй ў кватэрах ягонай былой жонкі і сябра, у памяшканьні ў якім Коўтун прабываў перад сваім адлётам у Лёндан, а таксама ў аўтамабілі, якім ён ехаў на лётнішча. Чатыры чалавекі, зь якімі Коўтун кантактаваў праходзяць мэдычнае абсьледваньне, аднак, паводле мэдыкаў, іхнаму жыцьцю не пагражае небясьпека.

Расейскія ўлады разглядаюць Дзімітрыя Коўтуна як ахвяру атручэньня палоніем. Аднак нямецкая пракуратура не выключае, што Коўтун меў дачыненьне да сьмерці Літвіненкі. “Мы лічым, што магчымыя два варыянты: што Коўтун стаў ахвярай, але таксама і тое, што ён мае дачыненьне як мінімум да набыцьця радыёактыўнага рэчыва,” – заявіў нямецкі пракурор Марцін Кэнкэ.

Паводле брытанскай прэсы, якая спасылаецца на крыніцы ў Скотланд Ярдзе, галоўным падазраваным у замаху на жыцьцё Літвіненкі застаецца былы афіцэр ФСБ, бізнэсовец і дзелавы партнэр Дзімітрыя Коўтуна Андрэй Лугавой. Разам з Коўтунам ён сустркаўася зь Літвіненкам таго ж 1 лістапада. Лугавой таксама знаходзіцца ў маскоўскім шпіталі ў сувязізі з магчымым заражэньнем палёніем. У прысутнасьці афіцэра Скотланд Ярду ён быў дапытаны расейскімі сьледчымі ў якасьці сьведкі, але, як сам кажа, ніякія канкрэтныя абвінавачаньні не былі яму выстаўленыя.

Між тым брытанскія спэцслужбы папярэдзілі аб магчымасьці буйнога тэракту з выкарыстаньнем так званай “бруднай” бомбы – выбуховай прылады з радыяактыўнымі рэчывамі. Паводле міністра ўнутраных справаў Джона Рэйда, сьледзтва ў справе Літвіненкі паказала, што на тэрыторыю Вялікай Брытаніі адносна лёгка можна даставіць радыяактыўныя матэрыялы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG