Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты патрабуюць аднавіць на працы выкладчыка


Любоў Лунёва, Менск Былы дацэнт Пэдагагічнага ўнівэрсытэту Юрась Бачышча, звольнены падчас выбарчай кампаніі, спрабуе аднавіцца на працы праз суд. Юрась Бачышча быў незалежным назіральнікам на выбарах. 17 сакавіка адміністрацыя ўнівэрсытэту запатрабавала, каб ён спыніў назіраньне за выбарамі, а 23 сакавіка яго звольнілі з фармулёўкай “за амаральныя паводзіны”.

Юрась Бачышча ўпэўнены, што ягонае звальненьне зьвязанае з удзелам у выбарчай кампаніі. Ён працаваў на пасадзе дацэнта катэдры славянскай гісторыі й мэтадалёгіі гістарычнай навукі пэдунівэрсытэту. У часе датэрміновага галасаваньня прысутнічаў на выбарчым участку як незалежны назіральнік і склаў пратаколы парушэньняў. 17 сакавіка дацэнта выклікалі ў рэктарат. Гаворыць Юрась Бачышча:

(Бачышча: ) “

Пасьля гэтага загадчык катэдры папрасіў свайго падначаленага напісаць заяву звольніцца на ўласнае жаданьне. Юрась Бачышча адмовіўся. 23 сакавіка яго азнаёмілі з загадам, які выйшаў яшчэ 21 сакавіка, — пра тое, што ён звольнены з фармулёўкай “за амаральныя паводзіны, якія не адпавядаюць займанай пасадзе, зьвязанай з выхаваўчай дзейнасьцю”.

Юрась высьветліў, што яго звольнілі на падставе адной дакладной ад студэнта, які паведаміў, што чуў ад свайго аднакурсьніка, што выкладчык распаўсюджвае ва ўнівэрсытэце дыскету з мультфільмамі палітычнага зьместу. Пры гэтым адміністрацыя ня стала праводзіць праверкі. Па факце распаўсюду мультфільмаў сярод студэнтаў пракуратура распачала крымінальную справу.

Мультфільмы прызналі абражальнымі гонар Аляксандра Лукашэнкі, але справу супраць былога выкладчыка спынілі, бо сьледзтва не знайшло доказаў распаўсюду зь ягонага боку. Юрась Бачышча, які мае навуковую ступень, ня можа цяпер уладкавацца на працу нават у сярэднюю школу. Запіс у працоўнай кніжцы забараняе яму займацца выкладчыцкай дзейнасьцю. Цяпер ён вымушаны ў судзе дабівацца аднаўленьня на працы, каб скасаваць запіс.

(Бачышча: ) “

Пракуратура падчас сьледзтва дапытала студэнтаў і таго, хто напісаў дакладную на свайго выкладчыка, — і не знайшла доказаў віны. Сёньня на суд прыйшлі студэнты. Яны прынесьлі заяву, пад якой падпісаліся 146 чалавек, з патрабаваньнем аднавіць на працы Юрася Бачышчу.
XS
SM
MD
LG