Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Госьць на Свабодзе” – Аляксей Кароль


Радыё Свабода У чацьвер, 14 сьнежня, ад 11.00 да 12.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль. Ён кандыдат гістарычных навук. Рэдагаваў закрытую сёлета ўладамі газэту “Згода”.

Напрыканцы гэтага тыдня прадстаўнікі дэмакратычных сілаў скіруюцца ў бліжняе замежжа: ў Вільні будзе абмяркоўвацца далейшая стратэгія дзеяньняў Нацыянальнага выканаўчага камітэту, а ў Чарнігаве плянуецца аб’яднаньне “левага” блёку – Партыі камуністаў Беларускай, жаночай партыі “Надзея” і БСДП (Грамада). Ці дае гэта падставу гаварыць пра крызыс, перагрупоўку сіл ў апазыцыйным лягеры? Вось меркаваньне Аляксея Караля, які будзе прадстаўляць партыю Аляксандра Казуліна ў Чарнігаве:

– Некаторым падаецца, што яднаньне “левых” – працяг расколу. Гэта ня так: “левыя” яднаюцца дзеля ўзмацненьня аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Такая ідэя была выказаная нашым лідэрам Аляксандрам Казуліным яшчэ да яго сакавіцкага арышту”.

Пытаньні Аляксею Каралю можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся зь цікавым суразмоўцам, падзяліцеся сваёй ідэяй, выкажаце набалелае!
XS
SM
MD
LG