Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жабінка: у пэнсіянэркі забралі кароваў


Радыё Свабода У Жабінкоўскім раёне ў жанчыны канфіскавалі дзевяць кароваў за тое, што яна дазваляла ім пасьвіцца на калгасных палетках.

Ініцыятыва зыходзіла ад праўленьня калгасу “Вазьнясенскі”, якое падало ў суд на жыхарку хутару ля вёскі Агароднікі Валянціну Лякасаву. Паводле рашэньня суду, пэнсіянэрка павінна была сплаціць кампэнсацыю за нанесеныя страты — больш за 11 мільёнаў рублёў.

Аднак уся маёмасьць Валянціны Лякасавай была ацэненая судовым выканаўцам на 4 мільёны 750 тысяч рублёў. Тады вырашылі абвясьціць аўкцыён, каб прадаць кароваў, а атрыманыя грошы пералічыць сельгаспрадпрыемству.

Арыштаваных паводле судовага рашэньня дзевяцёх кароваў прадалі за 5 мільёнаў рублёў, грошы пералічаць на калгасны рахунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG