Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падвышае да рынкавага ўзроўню і чыгуначныя тарыфы для Беларусі


Радыё Свабода 11 сьнежня прэм''ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў распараджэньне, паводле якога тарыфы на перавозку грузаў па чыгунцы ў адносінах зь Беларусьсю падвышаюцца да рынкавага ўзроўню.

Адпаведным міністэрствам загадана падрыхтаваць праект пагадненьня па гэтых пытаньнях да 1 лютага 2007 году.

У распараджэньні кіраўніка расейскага ўраду зьмена чыгуначных тарыфаў матывуецца спыненьнем дзеяньня пагадненьня 2002 году паміж Расеяй і Беларусьсю аб стварэньні роўных умоваў у цэнавай палітыцы.

Гэтае рашэньне расейскага ўраду палягае ў рэчышчы пастановы аб увядзеньні экспартнага мыта на пастаўкі нафты ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG