Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутата Маларыцкага райсавету не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты


Радыё Свабода Сябра Партыі БНФ Уладзімер Малей, дэпутат Маларыцкага раённага савету, не прайшоў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў новы склад гэтага прадстаўнічага органу.

Адмову ў рэгістрацыі у раённай выбарчай камісіі патлумачылі тым, што ў сьпісе асобаў, якія падпісаліся за спадара Малея, нібыта выяўлены тыя, хто адмовіўся ад сваіх подпісаў. Уладзімер Малей зьбіраецца абскарджваць рашэньне маларыцкага выбаркаму.

Адначасова спадар Малей вылучыў сваю кандыдатуру на выбары ў Берасьцейскі абласны савет дэпутатаў, і там ён быў зарэгістраваны.
XS
SM
MD
LG